Сцэнарый свята «Каляды»




Свята «Каляды»
(Гучыць песня “Каляда”).  Дзецi танцуюць народны танец у касцюмах. Вядучыя выносяць чучала Сонца, даруюць усiм  стужкi-промнi.
ВЯДУЧЫ 1:
 Сёння ў нашай школе свята, і гасцей як тут багата.
Усіх на свята запрашаем і сардэчна вас вітаем.
ВЯДУЧЫ 2:
Ой, сення, не учора, да нас прыехалi святыя вечары.
Развяселыя Святкi- карагоды ды калядкi.
ВЯДУЧЫ 1:
Што гэта такое- святкi?
ВЯДУЧЫ 2:
Як сказаць то вам, рабяткиi.  Але лепш, чым вам сказаць, прапаную паказаць.
ВЯДУЧЫ 1:
Збiрайцеся, дзетвара, пачынаецца гульня,
Будзем  Каляду сустракаць ды зiму вiншаваць!
ВЯДУЧЫ 2:
Давайце разам з вамi заглянем у хату да Лявона i Лявонiхi i паглядзiм, як жа праходзiла гэта свята.
(Дзеянне адбываецца ў сялянскай хаце)
(гучыць беларуская музыка)
Iдзе  Лявон, аглядае хату, пазiхае ды кладзецца нв печы.  Уваходзiць  Лявонiха.

Лявонiха:  Лявон! Лявон! Ды дзе ж  ты? Куды падзявауся? (шукае). Да што ж гэта такое робiцца? Спiць на пячы, як пшанiцу прадаушы. Уставай, чаго ты разлёгся. Я ужо i кабанчыка накармiла, i кур, i качак, вады прынесла i печ вытапiла. Блiноу, пiрагоу напякла, а яму нiчога не трэба. Уставай, гавару!

Лявон:  Устаю, устаю (аглядаецца). Ай да жонка у мяне, усё прыгатавала! Усё паспела! Прыгажуня ты мая, кветачка мая. 
(Лявон танцуе i спяве песню “Чаму ж мне не пець”)

Лявон
iха: Людзi добрыя, паглядзiце на яго. У доме яшчэ поуна работы, а ен усё пяе.  Принясi сена, трэба за стол садзiцца, куццю есцi.  
 Лявон:  Да iду, iду.
(Лявон
iдзе за сенам.)
(Дзецi  прыбягаюць з вулiцы)
Дзеці:  А  навошта на святочны стол сена класці?
Лявонiха:  Дык гэта напамін аб тым, што Ісус адразу пасля нараджэння быў пакладзены на сена ў хляве.
Ох, прытамiлася я. Ну, дзе ж мой Лявон? Зноу  яго не дачакацца.

Лявон: 
Iду, iду, моя галубка! Вось сена на стол прынёс, мая дарагая. А я табе дапамагу.

(Пад музыку накрываюць на стол.
Раскладваюць на стале сена, засцілаюць святочным абрусам)
Лявонiха:  Паглядзіце,  дзеткі, ці не з’явілася на небе першая зорка? Да першай зоркі нельга садзіцца за стол.
Дзеці:
-А чаму нельга сядзіцца за стол да першай зоркі?
Лявоншха:  Таму што першая зорка паказвала вандроўнікам шлях да месца, дзе нарадзіўся Ісус.( Дзецi уцякаюць)
(Танец анелау)
Дзеці (уваходзячы):
- Ой, на небе ўжо шмат зорачак.
Лявон:-Гэта добра, значыць, шмат грыбоў будзе ў гэтым годзе.
Лявонiха:  - Дзеці, дапамагайце ставіць на стол талеркі, сення ў нас багатая каляда,  Шчодры вечар, Шчадруха.
Дзеці:
-А чаму  так называецца?
Лявон: А таму, што на гэты вечар гатуецца куцця сапраўды шчодрая (сытная, мясная). Вось глядзіце, колькі на стол маці страў паставіла: смажаныя каўбасы, свежаніну, сыр, яечню, бліны з верашчакай, крывянку.
 Лявонiха:  Першую лыжку куццi трэба  аднесцi да  акна i сказаць: «Мароз, Мароз, iдзi куццю есцi. Каб ты не марозiу летам расаду".  (Нясуць лыжку да акна. Са стала нечакана  падаюць ложкi)
 -Ой, лыжкi падаюць, напэуна, колядоушчыкi iдуць.

Лявон: Хай заходзяць, у нас усяго досыць. ( Довольны, паглажвае  сябе па  жывату)

Лявон
iха:  Паглядзiце вы на яго. Сядзiць, рот да вушэй, хоть вяровачкi прышэй;  iдзi гасцей запрашай.
(Стук у дзверы, забягае Чорт)
Лявон: Чаго грымiш – барабанiш? Якiя навiны нам прынёс? Што новага у весцы?

Чорт: Новага н
iчога няма. Толькi ходзяць паусюль  колядоушчыкi. А я уперад iх бягу, вось i да вас зайшоу. Даруй мне, гаспадар, бочку пшанiцы, бочку жыта, мяшок ауса – наверх каубаса.

Лявон: Ах ты, Чорт лахматы, хвост паласаты. Калядаваць уздумау. Тебе трэба у лесе  сядзець, да на зорк
i  глядзець. Лявонiха, а дзе это наш мяшок? (Лявонiха прыносiць вялiкi мяшок). А ну, заглянi у мяшок, можа, там каубаса ляжыць. 
(Чёрт залаз
iць у мяшок, Лявон з Лявонiхай яго завязваюць i выносяць з хаты. Вяртаюцца,, ругаючыЧорта)
 (Чуецца шум. У зал уваходзяць калядоушчыкi, спяваюць песню “Добры вечар”)
Каляда 1:
Стары год праводзім,
Новы пачынаем,
З ранняю вясною , з буйнаю травою,
Са збожжам каласістым , з зернем ядрыстым .
Ды з цеплым летам, і громам пры гэтым ,
І з вясною яснай , і з долечкай шчаснай !

Карагод “Каляда – Калядзіца”

Каляда 2:
Добры вечар таму, хто ў гэтым даму! А ці рады вы нам?
-Рады, рады.
Каляда 3:
Мы да вас ідзём, каляду вядзём.
Каб у кожнай хаце было багацце.
Каб скацінка вадзілася.
Каб пшаніца ўрадзілася.
Каляда 4:
На каляды мы прыйшлі, мех вялізны прыняслі,
Каб вы нас пачаставалі, шмат чаго падаравалі!

Каляда
5:
Дайце, дайце каўбасу- аднясем мы Міхасю.
Дайце, дайце скварачку-аднясем мы Яначку.
Каляда 6:
Калядавалі, калядавалі, у акенца заглядалі:
Ці шырокія сцены, каб нам патанцаваць?
Ці добрая гаспадынька, каб нас пачаставаць?

Каляда
7:
Ой, багата, ой, багата куцця на стале,
Усе зараз пачастуем смачную яе.
Хай жа нашай гаспадыньцы бог шчасце дае!

Каляда 8:
Дай грошай мяшок ці кашы гаршок.
Жбан малака, ці кавалак пірага.
Ці капеечкі на цукерачкі!

Каляда
9:
Нам трэба мала: каравай хлеба, да кавалак сала!
Калядкі-святкі, дайце аладкі.


Лявон:  А мы будзем Каляду сустракаць- гасцінцы рыхтаваць!
А каб з Калядою падружыцца- трэба пець и весяліцца!
(Лявон iдзе у зал, кiдае зярняткi ды прыгаворвае):

- Святкуем Калядкі – лавіце зярняткі
Каб моцна грэла сонца – кіну ў аконца.
І вы, госцейкі, майце ўсяго даволі,
А бяды – ніколі.
Калі каляду праспяваеце,
Тады пачастункі атрымаеце!
Каляда 2: 
 Музыка будзе граць.
 Будзем пець ды танцаваць.

ПЕСНЯ  « КАЛЯДА»  (муз. Захлеунага)

Лявон
iха:   Дзякуй вам за вяселую песню! Малайцы!

Каляда
4:  Дзякуй у кішэню не пакладзеш…

Лявон:   Бярыце у плату цукерачкі да бараначкі.
Частуйцесь смачней – прыходце часцей !
(Чуюцца  званочкi)

Лявонiха:   Чуеце, дзетки, званочкi.  Гэта Каляда едзе на шэранькай кабылцы . Ен Казу вядзе, каб на полi быу добры  ураджай, а Мядзведзя – каб  у сям, i былi усе здаровыя ды багатыя .

(Стук в дзверы. Заходзяць Несцерка з Казой)

Несцерка: Добры вечар таму, хто у гэтым даму. Святы вечар!
Лявон:  Добры вечар.
Несцерка: А вы рады нам?
Лявонiха: Рады, рады!

Несцерка:  Выняс
i-ка нам, гаспадар, каубасы, сала, ды паболей.

Лявон
iха: А з чым ты да нас прыйшоу?

Несцерка: З Казой шэрай, вясёлай. 

Лявон: Ой, а няхай яна паскача.

Несцерка:  Давай, Каза, паскачы. Эй, музыканты, грайце, а ты, гаспадар  з гаспадаркай,  ус
iх гасцей у  карагод запрашайце. 

ГУЛЬНЯ: « КАЗЕЛЕНЬКА»  

 (У канцы гульнi  Каза ловiць дзяцей, дзецi уцякаюць, а Каза падае)

Лявон
iха:  Ай, ай, памерла, Каза! А Божа ж мой.                                                                           
Несцерка:       Ды не. У мяне Каза вучоная, любiць пачастункi, хоча падарункi.

Лявон
iха: Зараз, зараз, так добра яна скакала, заработала пачастунак.

(Чуюцца  цыганск
iя песнi)

Лявон:  А госцi да нас спяшаюцца, усё иiдуць i iдуць. Бачыце, колькi iх, як снега зiмой.

(З,яуляюцца  Цыганка
i Мядзведзь) 
                                                                                 
Цыганка:  Добры вечар вам!

Лявон: 
I вам добры вечар!

Цыганка:  На Каляды мы прыйшл
i, мяшок вялiкi  прыняслi!  
Каб вы нас пачаставалi, шмат чаго падаравалi!
Дай нам, добры чалавек, агурочкау банку, яек  паумиiскi,
 белым сырам намазаную, каубасой абкручаную.

Лявон
iха: Ой, ты хiтрая, Цыганка. Не плясала i не пела, а пачастункау захацела.               Парадуй нас чым-небудзь.

Цыганка: Тай, тай, налятай,
У гульню са мною пайграй!
А у якую- не скажу,
Здагадайцесь сам
i,
Дзяучынк
i з вусамi,
Хлопчык
i з касамi.

-Ды ладна, ладна, гульня  называецца «П
iрог»
Каляда, Каляда, не хочаш пiрага?
З лукам, с перцам,
З  камарыным сэрцам.

(Дзец
i стаяць тварам адзiн да аднаго. Памiж iмi удзельнiк,"пiрог".)
Усе говораць:
Ды эк
iй ен высоканькi,
Ды эк
iй ен шыроканькi,
Ды эк
iй ен мякошанькi,
Рэжь яго ды еш.
(Пры словах "высокинькi" падымаюць рукi уверх, "шыроканькi" — разводзяць у бакi, "мякошанькi" — гладзяць па жывату. Адразу пасля слоу "Рэж яго ды еш" да "пiрага" бягуць па адным   удзельнiкi кожнай пары. Хто першым  кране "пiрог", уводзiць яго у сваю каманду, а другi застаецца "пiрагом". Перамагае  група, у якой  больш "пiрагоу")

Цыганка:
А яшчэ у мяне есць мядзведзь лахматы, паймау яго дзед барадаты, ен мёд хацеу  увесь злизаць, ну як яго тут не паймаць. Зараз ен   рассмяшыць  вас, ен пакладз
iсты у нас.
-  Ну-ка, пакажы, Мішка, як гаспадыня цеста месіць? (Мядзведзь садзіцца на подлогу i «таўчэ» кулакамі перад сабой.)
- Як дзяўчаты перад люстэркам упрыгожваюцца?
- Як гаспадар на работу ідзе? (Ледзьве пераступае.)
- Як з работы ідзе? (Бягом бяжыць.)

Лявон
iха:  Ну i павесяліў ты нас, сапраўдны артыст!   Вось табе мёду цэлую калоду.
(Дае мед)                                                                         
Цыганка.   
Я- цыганка маладая,
я-цыганка не прастая.
Сення свята Каляда, гаспадыні чэсць ,хвала!
Пакажы барыня ручку, п
fкажы грошай кучку.
Усю праўду скажу!
А што гэта за свята без варажбы? (Звяртаецца да гаспадыні) Давай, залаценькая мая, я табе паваражу. Што было, што ёсць, што яшчэ будзе, скажу. Давай далонь.

Гульня «Ці быць нам у згодзе у гэтым годзе»,
(Дзец
i стаяць napaмi спіна да спіны. Па сігналу яны паварочваюць галовы адзін да аднаго)

Лявон: Дзеткi, а давайце i мы павесялiм нашых калядоушчыкау.

Частушкi:
Заiграй-ка, балалайка,
Балалайка — тры струны!
Подпявайце, не зявайце,
Выхадзiце, плясуны.

Эй, топниi, нага,
Топнi, правенькая.
Я плясать пайду,
Хоць  i маленькая!

Не хацела я плясаць,
Стаяла ,не рашалася,
А гармошка заiграла —
Я не утрымалася!

Я маленькая дзяучынка,
Я у школу не хаджу,
Купiце мне сандалiкi,
Я замуж выхажу.

Эх, топну нагой
Ды прытопну-такi,
Устаяць не магу,
Вось  характар якi!

Мы зауседы вось  такiя —
Зранку, вечарам i днем,
А таму, што  мы частушкi
Развяселыя  пяем.

Раздайся, народ,
Меня пляска берэ;
Пайду, папляшу,
Сябе людзям пакажу.

На стале стаiць стакан,
А у стакане — цеста;
Вы прабачайце, тата з мамай,
Я ужо нявеста.

У частушкi есць пачатак,
У частушкi есць канец,
Хто частушкi  нашы слухау,
Пряма скажам — маладзец!
    
Што з нагами, не пайму!
Управа-улева носяцца,
Не стяць  яны на месцы,
Так у кадрыль и просяцца!
(Хлопчыкi  запрашаюць дзяучынак на кадрыль)
Каляда 3:
Добра пагулялi, але ужо час ісці дадому.
Мы віншуем вас са святам, шчасця вам багата.
Дзякуй, гаспадыня, гаспадар за пачастункі,
Шчодрага вам лета, багатага хлеба!

Каляда 4
А мы пойдзем далей калядаваць.
Добрых людзей са святам вітаць.

Лявон+ Лявонiха:
Наша свята  скончана, але  шчаслiвы год працягваецца . Няхай  у вашых сэрцах свята Калядау  зажжжэ свой агеньчык надзеi, дабрынi i любвi адзiн да аднаго.

(Гаспадар танцуе з гаспадыняй  “Бывайце здаровы”)




Комментариев нет:

Отправить комментарий